Сі́даравіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сідаравічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рудня-Барталамееўскага сельсавета.

11 чэрвеня 1980 года цэнтр Рудня-Барталамееўскага сельсавета перанесены ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў СідаравіцкіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Палескага сельсавета.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1980 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе