Міхаіл Цімафеевіч Салда́ткін (;  — ) — вучоны ў галіне будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, цеплазабеспячэння і вентыляцыі будынкаў, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Сасноўка (Ульянаўская вобласць, Расія). З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1948 годзе скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1953 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце на факультэце энергетычнага будаўніцтва. З 1960 года займаў пасаду прарэктара, у 1967—1987 гадах (з 1972 года) — загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і ветыляцыя».

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па тэрмаапрацоўцы бетону, панэлей, даследаванні фільтрацыі паветра і цеплафізічных параметраў будаўнічых матэрыялаў.

Сярод апублікаванага: Разлік фільтрацыі паветра праз керамзітабетонныя матэрыялы. (разам з В. Д. Акельевым) // Весці АН БССР. Серыя фіз.-энергетычных навук. !968, № 3. Строительная теплофизика: Метод. указания и задания на курсовую работу для студентов специальности «Теплогазоснабжение и вентиляция» / Бел. политехн. ин-т, Каф. теплогазоснабжения и вентиляции. — Мн., 1966. Термообработка панелей наружных стен в электроиндукционной установке: Опыт з-да железобетон. изделий Мин. домостроит. комбината N 1 / Госстрой СССР, Центр. науч.-исслед. и проект.-эксперим. ин-т орг., механизации и техн. помощи стр-ву, Центр. бюро техн. информ. — М.: Изд-во лит. по стр-ву, 1968.

Узнагароды і званні Медаль «За адвагу». Заслужаны будаўнік Беларускай ССР (1980).

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Салдаткін, Міхаіл Цімафеевіч (доктар тэхнічных навук; будаўніцтва; 1919—1987) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Беларусь у асобах і падзеях: Салдаткін Міхаіл Цімафеевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Солдаткин Михаил Тимофеевич // «Память народа» — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Чырвонаармейцы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы