Сялюты () — сяло ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Рускоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сялюты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сяло было пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Шумяцкага раёна