Дульсе Лопес Понтэс (, Салвадор, Бразілія — , Салвадор) — бразільская законніца, каталіцкая святая. Двойчы намінавалася на Нобелеўскую прэмію міру.

Біяграфія Калі было 16 гадоў, яна пачала запрашаць пажылых і патрабуючых людзей у свой дом. Праз два гады яна далучылася да сясцёр місіянерак Беззаганнага Зачацця Божай Маці.

У 1959 годзе заснавала арганізацыю дапамогі бедным і адрынутым, якая пасля пачала называцца Дабрачынным фондам сястры Дульсе (OSID) і на працягу 50 гадоў клапацілася пра жабракоў, хворых і бяздомных. Дабрачынным фондам сястры Дульсе зараз з’яўляецца найбуйнейшай дабрачыннай арганізацыяй у Бразіліі, якая прапануе медыцынскія, сацыяльныя і адукацыйныя паслугі. Сёння фонд мае шпіталь у Баія і адукацыйны цэнтр Санта-Антоніо, які дае бясплатную адукацыю 800 дзецям, якія жывуць ва ўмовах крайняй галечы.

Сястра Дульсе памерла ў 1992 годзе пасля 30-гадовай хваробы.

Пасля таго, як яе цела было прызнана нятленным, яна была беатыфікавана ў 2011 годзе і абрана адным з заступнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве як прыклад дабрачыннасці. Яна стала першай бразільскай святой.

13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой13 кастрычніка падчас урачыстай Імшы, якую папа Францішак цэлебраваў на ватыканскай плошчы св. Пятра, пяць благаслаўлёных былі абвешчаны святымі...

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Францысканцы Катэгорыя:Рэлігія ў Бразіліі