Алег Уладзіміравіч Хадыка (, Мінск — , Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.

Біяграфія Рос без бацькі. Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.

З 1975 года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Быў выкладчыкам вядомага беларускага мастака Юрыя Несцярука. У 1981 годзе Алег Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўгенія Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.

Алег Хадыка захапляўся мовай ідыш і далучаў да яе сваіх вучняў, у прыватнасці, Аляксандра Астравухаhttp://mishpoha.org/n29/29a34.php. Уваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.

Жыў у Мінску. Памёр 11 чэрвеня 2021 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць Працаваў у галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце Сяргея Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій».

Асноўныя працы Праект рэстаўрацыі замкавага комплексу ў гарадскім паселішчы Мір. Прапанаваў сістэму захавання аб’екта. Праект рэстаўрацыі інтэр’ерных роспісаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. Праект рэстаўрацыі Камянецкай вежы Праект рэстаўрацыі Лідскага замка

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары СССР Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі