Трынітраталуо́л (2,4,6-трынітраталуол, альфа-трынітраталуол, тратыл, тол, TНT), C7H5N3O6 — араматычнае нітразлучэнне, адно з найбольш распаўсюджаных брызантных выбуховых рэчываў. Вынайдзены ў 1863 годзе нямецкім хімікам Ёзэфам Вільбрандам.

Уяўляе сабой бясколернае крышталічнае рэчыва (тэхнічны ТНТ жоўтага колеру) з тэмпературай плаўлення 80,852,4,6-тринитротолуол // ХиМиК.ру °C (г.зн. плавіцца ў вельмі гарачай вадзе). Шчыльнасць 1663 кг/м³, літага — 1540—1590 кг/м³. Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, хлараформе, тэтрахлорметане, азотнай і сернай кіслотах. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Хімічна ўстойлівы, доўгі час захоўваецца без раскладання. Тэмпература раскладання 240 °C.

ТНТ атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю сернай і азотнай кіслот пры тэмпературы 50—120 °C з ачысткай водным растворам сульфіту натрыю.

Ужываецца ў прамысловасці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х гг. з-за таксічнасці прадуктаў выбуху.

Выбуховыя паказчыкі

Энергія выбуховага пераўтварэння — 1010 ккал/кг Хуткасць распаўсюджання ударнай хвалі — 6700—7000 м/с (пры шчыльнасці 1,6 г/см³) Цеплавая энергія выбуху — 4228 кДж/кг Брызантнасць па Гесу — 16 мм Брызантнасць па Касту — 3,9 мм

Літаратура

Тринитротолуол // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007.

Катэгорыя:Арганічныя рэчывы Катэгорыя:Выбуховыя рэчывы