Тур’я́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Тур’я.
Утвораны 15 студзеня 1965 года ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 28 населеных пунктаў (Буходзькава, Волата, Гара, Дзежыно, Доўгая Выгар, Дубраўка, Зялёная Рошча, Калодзецкі, Клясін, Князёўка, Курганне, Ламы, Малюшына, Навасёлкі, Непераможны, Новая Траўна, Новая Ясенка, Пачапы, Сасноўскі, Сіняе Балота, Станіслаў, Траўна, Трубільня, Тур’я, Усход, Хвашчы, Шырокі і Ясенка), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Краснапольскага пассаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў. 4 сакавіка 2014 года скасаваны пасёлкі Непераможны і СасноўскіРешение Краснопольского районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 38-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Турьевского сельсовета Краснопольского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1018 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 708 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе