Бэнджамін-Павел Дуду (нар. , г. Светлагорск) — беларускі баскетбаліст.

Кар’ера У сезоне 2013/2014 у складзе моладзевай каманды «Хімкі» стаў чэмпіёнам Адзінай моладзевай Лігі ВТБ.

Наступным этапам яго кар’еры стала маскоўскае «Дынама», з якім ён выйграў бронзавыя медалі Суперлігі і стаў фіналістам Кубка Расіі. У сакавіку 2016 года далучыўся да «Буравесніка». У Яраслаўлі ён павінен быў правесці прынамсі 2 сезона, але ўжо ў лістападзе 2016 года ён і клуб скасавалі кантракт. Ігрок адправіўся ў «Дынама-МДТУ», дзе і завяршыў гульнявы год. З 2017 года па 2020 год правёў у магілёўскім «Барысфене», якому двойчы дапамог заваяваць срэбра чэмпіянату Беларусі і бронзу Еўразійскай Лігі.

У ліпені 2020 года падпісаў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск».

Зборнай Беларусі У нацыянальным першынстве форвард правёў 21 сустрэчу з сярэднімі паказчыкамі ў 9.2 ачкі і 3.2 падборы. У Еўразійскай Лізе — 12 гульняў з паказчыкамі ў 10.4 ачкі, 3.4 падборы і 1.7 асісты.

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Барысфена» Магілёў Катэгорыя:Ігракі «Дынама» Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Хімкаў» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Буравесніка» Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі «Лобні» (баскетбол) Катэгорыя:Майстры спорту Расіі Катэгорыя:Ігракі «Дынама-МДТУ» Майкоп