Іван Васілевіч Сама́рын (; — ) — рускі акцёр, драматург і тэатральны педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1837 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча і паступіў у трупу Малога тэатра. Вучань М. С. Шчэпкіна. Адначасова выкладаў у тэатральным вучылішчы з 1862 года. З 1874 года кіраваў драматычным класам Маскоўскай кансерваторыі.
Творчасць У тэатры пачынаў з амплуа «першага палюбоўніка», а з канца 1850-х гадоў перайшоў да характарных роляў. Найбольш значныя ролі: Чацкі , Фамусаў («Гора ад розуму» А. Грыбаедава); Хлестакоў («Рэвізор» М. В. Гогаля); Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра); Мурамскі («Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна). У 1879 годзе сіламі студэнтаў опернага класа Маскоўскай кансерваторыі ўпершыню паставіў на сцэне Малога тэатра оперу «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага.
Аўтар шэрагу п’ес, якія ставіліся ў правінцыі.
Літаратура
Спасылкі Самарин Иван Васильевич // Афіцыйны сайт Малага тэатра Самарин Иван Васильевич // Партал «Культура России»
Катэгорыя:Акцёры Расійскай імперыі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акцёры XIX стагоддзя