Чачэрская вуліца — вуліца ў старосцінскім і раннім румянцаўскім Гомелі. Вядомая па пісьмовых крыніцах з другой паловы XVII ст. Існавала прынамсі да канца XVIII ст., калі адбылася маштабная перабудова гістарычнага Гомеля. Дала назву Чачэрскаму прадмесцю.

Гісторыя Час узнікнення, як самой вуліцы, так і яе назвы застаецца нявысветленым. Першыя вядомыя на сёння пісьмовыя згадкі пра яе прыпадаюць на другую палову XVII ст. і звязаныя з «Інвентаром Гомельскага староства» 1681 года. На той час на ёй размяшчаліся 15 (або 14) падворкаў гомельскіх мяшчан і яўрэяў, а таксама карчма і шпітальМакушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — изд. 4-е, испр. и дополн.— Гомель : Барк, 2018. — С. 170.Перечень дворовладельцев в Гомеле по «Инвентарю староства Гомельского…» 1681 г. // Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — изд. 4-е, испр. и дополн.— Гомель : Барк, 2018. — С. 237.. Згодна з «Актам інвентара Гомельскага староства» 1738 года колькасць падворкаў тут складала 37 (у тым ліку 1 пуставаў), меліся «дом шынковы скарбовы» і «шпіталь пры браме»Akta Inwetarza Starostwa Homielskiego w Powiecie Rzeczeckim Lezącego, 1738 r. // Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11, ap. 1, b. 1058, l. 1290.. «Люстрацыя Гомельскага староства» 1765 года і «Інвентар Гомельскага староства» 1771 года зафіксавалі на Чачэрскай вуліцы толькі 8 падворкаўLustracya Starostwa Homelskiego, 1765 r. // Lietuvos Valstybes Istorijos Archyvas — katalog. SA 3787, l. 2.Inwentarz Starostwa Homelskiego z 1771 r. // Львівська національна наукова бібліотека України імені Василя Стефаника. Відділ рукописів. Ф. 5, №5180/II, арк. 1. Падворкі Чачэрскай вуліцы пададзены без указання назвы вуліцы.. Без падворнага пераліку згадваецца ў «Адказной кнізе на Гомельскі маёнтак» 1776 годаЗ «Адказной кнігі на Гомельскі маёнтак П.А. Румянцава» 1776 г. // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я — Мінск : БЕЛТА, 1998. — С. 125..

Прозвішчы ўладальнікаў падворкаў даюць магчымаць уявіць прафесійную прыналежнасць жыхароў вуліцы: Якаў Цесла, Яхім Швец, Абакун Рэзнік (1681 г.); Янка Іўчонак Швец, Грыц Рыбак, Ілля Кравец (1738 г.); Андрэй Злотнік (1765 г., 1771 г.).

Паходжанне назвы Па-за горадам пераходзіла ў шлях, які ішоў у кірунку каралеўскай Чачэрскай воласці, чым і было абумоўлена ўзнікненне назвы вуліцы. А. Рогалеў выводзіць назву вуліцы ад тапонімаў «Чачора» ці «Чачэрскі яр», якія беспадстаўна прыпісвае спуску да ракі Сож, вядомаму сёння як КіеўскіРогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 262—263. — пісьмовых сведчанняў пра існаванне ў Гомелі аб’ектаў з назвамі «Чачора» ці «Чачэрскі яр» няма.

На пісьме па-польску назва падавалася як «Czeczerska», па-руску — як «Чечерская» ці «Чичерская». Прыкладаў напісання назвы па-старабеларуску пакуль не выяўлена.

Лакалізацыя Знаходзілася ў паўночнай частцы тагачаснага Гомеля на поўдзень ад абарончага рова (вядомы сёння як Кіеўскі спуск) і на поўнач ад Траецкай вуліцы, праходзіла паміж Рынкам і Чачэрскай брамай (працягласць блізу 100 метраў), што адпавядае адрэзку паміж сучаснымі сядзібай Петрапаўлаўскага сабора і пачаткам Савецкай вуліцы. Зафіксавана на плане Гомеля 1799 года без подпісу назвыПлан местечка Гомля, 1799 г. // Морозов, В. Ф. Гомель классический: эпоха, меценаты, архитектура / В. Ф. Морозов. — Минск : Четыре четверти, 1997. — С. 48-49..

Літаратура Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — изд. 4-е, испр. и дополн.— Гомель : Барк, 2018. — С. 170.

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Гомелі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Гомелі