Брыён Раш (нар. , Шрыўпарт, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.
Кар’ера Пачынаў сваю баскетбольную кар’еру ў камандзе ўніверсітэта Грамбліна. У 2003 годзе быў прызнаны лепшым навічком паўднёва-заходняй атлетычнай канферэнцыі (SWAC), чатыры гады падрад уключаўся ў сімвалічную зборную, а ў 2006 годзе быў прызнаны лепшым гульцом. У сезоне 2005-06 ў коледжы Раш у сярэднім за гульню набіраў 25,8 ачкоў і рабіў 7 падбораў. У агульнанацыянальным студэнцкім рэйтынгу ён займаў трэцяе месца, аднак з-за пералому нагі, атрыманага ў лютым 2006 года, ён змушаны быў прапусціць канцоўку сезону, а таксама зборы перад драфтам 2006 года, у выніку чаго ніводны з клубаў НБА яго не выбраў.
Прафесійную кар’еру Раш пачаў у Еўропе ў складзе клуба другога італьянскага дывізіёна «Джэзі». З 2007 па 2009 гады выступаў у Францыі ў складзе «Роана» і «Страсбура», двойчы браў удзел у матчы ўсіх зорак французскай лігі, а ў 2008 годзе дапамог «Роану» стаць віцэ-чэмпіёнам Францыі. Затым у кар’еры амерыканца былі расійскія «Трыумф» і «Чырвоныя крылы». З апошнімі ён выйграў Кубак Расіі і быў прызнаны самым каштоўным гульцом Фіналу чатырох.
У 2012 годзе невялікі адрэзак быў у французскім «Шалоне», і да 2014 года быў у «Астане».
У снежні 2018 года падпісаў кантракт баскетбольнм клубам «Цмокі-Мінск»Брыён Раш — новы гулец «Цмокаў»! .
Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Баскетбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Астаны» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Зеніта» Санкт-Пецярбург (баскетбол)