Андрэй Міхайлавіч Самсо́н ( — ) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1973—1996 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па лазернай фізіцы і оптыцы. Пачынальнік даследавання дынамікі генерацыі лазернага святла ў Беларусі. Распрацаваў тэарэтычныя метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджання лазернага выпраменьвання ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года (разам з Б. І. Сцяпанавым, А. С. Рубанавым і В. П. Грыбкоўскім. Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года за цыкл прац «Рэгулярныя і хаатычныя структуры ў квантавай электроніцы і оптыцы» (разам з Л. А. Катомцавай і Н. А. Лойка)Лаўрэаты прэмій 1997 г..
Літаратура
Учёный-физик Андрей Михайлович Самсон / Национальная академия наук Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова, Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество»; [составитель Н. А. Саскевич] — Мн.: Позитив-центр, 2017.
Спасылкі
Лаўрэаты прэмій 1997 г. // НАНБ Ими гордится БГУ — Академики и члены-корреспонденты
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі