Гарбачэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Гарбачэва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Дварышча, Дзмітрава, Межава, Мікуленкі, Петракова, Сопіна і Шчунькі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дудчынскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Дарчына, Дзейчына, Дразды, Дудчына, Крывашапава, Крыжы, Латышы, Старына, Ямна), у склад Парэцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дварышча, Межава, Петракова, Скуратава, Харытонава і Цясны)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбачэўскага сельсавета 19 населеных пунктаў. У сакавіку 1977 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Антонава, Галубова, Дзейчына, Дудчына, Крывашапава, Латышы і Старыца), у склад сельсавета з Бірузоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дварышча, Межава, Петракова і Харытонава)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Грышына, Дудчына, Латышы, Старыца, Хоцькава, Шнітаўка). 29 снежня 2021 года скасавана вёска ПетраковаРешение Россонского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 192 Решение Россонского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 192 .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 578 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,6 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 377 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Старшыні Гарбачэўскага сельскага Савета дэпутатаў Марыя Баканава (1960-я гады)Раёнка паведамляе // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раена / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 557, с.: іл. — С. 528. — ISBN 5-85700-118-8.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе