«Эпоха нявіннасці» () — мастацкі фільм 1993 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ.
Сюжэт Нью-Ёрк, 1870-я. Паспяховы юрыст Ньюленд Арчэр заручаны з выдатнай і ў вышэйшай ступені дабрадзейнай дзяўчынай па імені Мэй Веланд. Вышэйшы свет горада з найвялікшым ухваленнем глядзіць на гэты саюз. Але неўзабаве ў Нью-Ёрк прыбывае стрыечная сястра Мэй, графіня Элен Аленская. Свецкае грамадства толькі і абмяркоўвае скандальную навіну пра тое, што яна мае намер развесціся са сваім мужам, польскім графам, ад якога збегла і цяпер вядзе вольны лад жыцця. Ньюленд на правах будучага сваяка бярэцца займацца справамі Элен. Але неўзабаве ён разумее, што закахаўся ў гэтую жанчыну і стаміўся жыць па правілах велікасвецкага грамадства. А яго маючы адбыцца шлюб з Мэй здаецца яму фатальнай і самай вялікай памылкай.
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 15 кінаўзнагародамі і яшчэ 33 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1993 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1993 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1993 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XIX стагоддзе Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Марціна Скарсэзэ Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Элмер Бернстайн Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Парыжы Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures