Аляксандр Скірмунт (1793—1845) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты.
Пінскі павятовы маршалак, харунжы пінскі (1815).
У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834). Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.
Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.
Сям’я
У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.
Літаратура
Катэгорыя:Харунжыя пінскія