Антоніа Грэйвз (Грэйвс) (нар. , Штат Агая, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, абаронца.
Кар’ера З 2003 па 2007 гады выступаў за каманду ўніверсітэта Пітсбурга ў NCAA, у апошнім сезоне набіраючы ў сярэднім 9.2 ачка і 2.4 перадачы.
У Еўропу пераехаў у 2008 годзе: абаронцу на год падпісаў турэцкі «Галатасарай». Пасля гэтага на сезон з’ехаў у харвацкую «Цыбону», каб потым вярнуцца ў Турцыю: у паслугах абаронцы меў патрэбу «Банвіт». Атрымаўшы шанец у 2011 годзе пагуляць у ЗША, Грэйвз не выстаяў і сезон выступаў за каманду Д-Лігі «Кантон». Пасля Амерыкі на год затрымаўся ў Італіі, а з 2013 года гуляў у чэмпіянаце Германіі за «Артланд», «Крайльсхайм» і « Франкфурт Скайлайлнерс».
У складзе «Скайлайнерс» з’яўляецца першым чэмпіенам Кубка ФІБА і правеў усяго паўгады. Абаронца паспеў згуляць 16 матчаў у чэмпіянаце Германіі (9.3 ачка, 3.3 перадачы) і 11 у Лізе чэмпіенаў (7.7 ачка, 2.5 падбора, 2.4 перадачы).
Мае досвед гульні ў Еўралізе і Еўракубку. Таксама абаронца выходзіў у паўфіналы чэмпіянатаў турэцкай і нямецкай ліг, быў уключаны ў пяцерку лепшых абаронцаў чэмпіяната Турцыі ў сезоне-2008/09, атрымаў званне самага карыснага гульца фінальнай серыі ў Італіі, выступаючы ў 2013-м годзе за «Пістою».
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск».
Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Хапаэля» Халон Катэгорыя:Ігракі «Бандырмы» Катэгорыя:Ігракі «Скайлайнерса» Франкфурт Катэгорыя:Ігракі «Пістоі 2000»