Я́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Янкавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сяляўшчынскі сельсавет у складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сяляўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Руднянскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 23 лістапада 1959 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Расонскага пассавета перададзена вёска Залюбежжа, у склад Клясціцкага сельсавета — вёскі Замошша і КанцавыяРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключана вёска Замошша Клясціцкага сельсавета, якая была перададзена ў склад Полацкага раёна падчас скасавання Расонскага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. 14 ліпеня 1967 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Янкавічы, сельсавет перайменаваны ў ЯнкавіцкіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Янкавіцкага сельсавета 18 населеных пунктаў. 7 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Расонскага пассавета перададзена вёска ЗалюбежжаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).. 27 снежня 2011 года скасавана вёска ЗамошшаРешение Россонского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 115 Об упразднении населенного пункта Замошье Янковичского сельсовета Россонского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 946 чалавек, з іх 91,5 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 664 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе