Паўночны Ледавіты акіян — найменшы па плошчы акіян на Зямлі. Размешчаны ў Паўночным паўшар’і, паміж Паўночнай Амерыкай і Еўразіяй.

Плошча з морамі 14,75 млн.км², сярэдняя глыбіня 1225 м, найбольшая глыбіня 5527 м у Грэнландскім моры. Падводнымі парогамі падасоблены ад Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Умоўная мяжа з Атлантычным акіянам праходзіць па ўсходнім уваходзе ў Гудзонаў праліў, па паўднёвай мяжы Грэнландскага і Нарвежскага мораў; з Ціхім акіянам — па паралелі мыса Унікын (Чукоцкі паўвостраў) да перасячэння з берагам паўвострава Сьюард (Аляска). У мінулым акіян называлі Паўночным Палярным і Паўночным Ледавітым морам. Сучасную назву дало ў 1845 годзе Лонданскае геаграфічнае таварыства. Аб’ём вады 18,07 млн км³.

Берагавая лінія Берагая лінія ўтварае шмат мораў і заліваў. Да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна належаць моры: Грэнландскае, Нарвежскае, Баранцава, Белае, берагі якіх высокія, скалістыя, фіёрдавыя, на ўсходзе абразіўныя з невялікімі залівамі; Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, Бафорта — іх берагі пераважна складаныя, дэльтавыя, роўныя, месцамі лагунныя: Бафіна, Лінкальна, Гудзонаў заліў (Канадскі басейн), берагі якіх пераважна роўныя, нізкія, месцамі скалістыя, з марскімі тэрасамі. +

center|245px center|295px center|230px center|200px Ледавік каля фіёрда Сэм-Форд. Бафінава Зямля Палярная ноч у пасёлку Рагачова (Архангельская вобласць). Новая Зямля Лонгйір. Шпіцберген Узбярэжжа вострава Нортбрук. Зямля Франца-Іосіфа

Астравы Астравы пераважна мацерыковага паходжання: Грэнландыя, Канадскі Арктычны архіпелаг, Шпіцберген, зямля Франца-Іосіфа, Новая Зямля, Паўночная Зямля, востраў Урангеля, Калгуеў, Новасібірскія астравы, Вайгач і іншыя агульнай плошчай 4 млн км².

Рэльеф дна Для рэльефу дна характэрна шырокая зона падводных мацерыковых ускраін. Яна займае 74,6 % плошчы дна, шэльф — 50,3 %, кантынентальны схіл — 18,4 % і падножжа — 5,9 %.

Шырыня найбунейшага Арктычнага шэльфа Еўразіі (глыбіня да 500 м) ад 450—800 км (Лапцева-Чукоцкі шэльф) да 1200 км (Баранцава-Карскі шэльф). У Грэнландска-Амерыканскім сектары, Нарвежска-Грэнландскім і Бафінавым басейнах шэльфы адносна вузкія, ад 50-100 да 300 км. Баранцава-Карскі шэльф абрываецца да глыбакаводных басейнаў кантанентальнымі схіламі з найбольшым перападам глыбінь (да 2500 м).

Кантынентальны схіл на поўначы ад Новасібірскіх астравоў выражаны ў выглядзе шырокай пакатай ступені, каля Нарвегіі мае шырокае ўскраіннае плато (аваншэльф) Вёрынг.

Ад Атлантычнага акіяна ў Паўночны Ледавіты акіян зігзагападобна цягнецца Сярэдзінна-Арктычны хрыбет, які разломамі падзяляецца на хрыбты Кольбейнсей, Мона, Кніповіча і Гакеля. Агульная даўжыня хрыбта каля 4500 км, шырыня некалькі сотняў км, адносная вышыня 1-3,5 км. Па абодвух яго баках знаходзяцца глыбакаводныя Грэнландская, Нарвежская і Лафатэнская (глыбіня 2200-3500 м) катлавіны Нарвежска-Грэнландскага басейна і катлавіны Амундсена і Нансена (3500-4500 м) Еўразійскага суббасейна.

Амеразійскі суббасейн уключае трансарктычную сістэму дадатных і адмоўных морфаструктур рознага паходжання: парог Ламаносава (400—1500 м), пласкагор’е Мендзялеева-Альфа і Чукоцкае падняцце (300—1000 м), катлавіны Макарава (2500-3000 м) і шырокую Канадскую (3200-3800 м) і інш.

У межах акіяна вылучаюцца платформенныя блокі, складкаватыя зоны і акіянічныя структуры. Пліты старажытных платформ утвараюць паўночна-ўсходнюю частку Баранцава-Карскага і Лапцева-Чукоцкага шэльфаў.

У межах шэльфаў развіта зямная кара кантынентальнага тыпу магутнасцю да 40 км. У асобных частках «гранітны» слой адсутнічае і рэзка павялічваецца магутнасць асадкавага чахла. Парог Ламаносава, Чукоцкае падняцце і зоны кантынентальнага схілу маюць субкантынентальную зямную кару магутнасцю 20-25 км. Еўразійскаму суббасейну, Нарвежска-Грэнландскаму басейну і Канадскай катлавіне ўласціва субакіянічная і акіянічная зямная кара (5-15 км) з базітавым фундаментам.

Найбольш старажытны ўчастак акіяна — Канадская катлавіна, пачатак утварэння якой адносяць да позняй юры — пачатка мелу.

Донныя адклады Паўночнага Ледавітага акіяна пераважна тэрыгеннага паходжання. На шэльфах алеўрытавыя, радзей гліністыя ілы, у глыбакаводных басейнах на хрыбтах пясчаныя, у катлавінах гліністыя ілы. Каля кантынентальных падножжаў пашыраны турбідыты.

Клімат Клімат арктычны. Асноўныя яго рысы фарміруюцца пад уплывам размяшчэння акіяна ў высокіх шыротах, пастаяннага ледавіковага покрыва, паступлення паветраных мас і вод з Атлантычнага і Ціхага акіянаў.

Сярэднегадавы радыяцыйны баланс адмоўны, страты цяпла 85-125 МДж/м².

Тэмпература паветра ў студзені ў цэнтральнай частцы да −36 °C, каля берагоў Нарвегіі −4 °C, у ліпені 1-6 °C.

Ападкаў за год адпаведна 75-200 мм і да 1000 мм у Нарвежскім моры, звычайна ў выглядзе снегу.

Антыцыклоны пануюць над Грэнландыяй і ўсходнім сектарам Паўночнага Ледавітага акіяна, зімой пашыраюцца на ўсю тэрыторыю. Цыклоны круглы год пранікаюць з Атлантыкі, найбольш частыя і глыбокія ў заходняй частцы акіяна. + center|240px center|210px center|240px center|240px Палярнае ззянне зімой на Алясцы На Паўночным полюсе (здымак з вэбкамеры) Дрэйфуючая станцыя «Северный полюс-37» Айсбергі каля Грэнландыі

Гідралагічны рэжым Галоўная яго асаблівасць — ільды, якія зімой займаюць каля 90 % плошчы акіяна (акрамя поўдня Баранцава мора) і захоўваюцца некалькі гадоў (пак 3-5 м таўшчыні). Іх аб’ём каля 26 тыс. км³. Для Бафінава і Грэнландскага мораў характэрны айсбергі.

На працягу некалькіх гадоў дрэйфуюць т.зв. ледзяныя астравы (таўшчынёй 30-35 м), якія выкарыстоўваюць для базіравання дрэйфуючых станцый. Сярэдняя скорасць дрэйфу лёду 7 км/сут, максімальная — 100 км/сут.

У Паўночным Ледавітым акіяне вылучаецца шырокая антыцыкланальная цыркуляцыя вод у Амерзійскім суббасейне і цыкланальная — у Нарвежска-Грэнландскім басейне. Абодва кругавароты падзяляюцца Трансарктычным цячэннем (скорасць 3,7 км/сут), яго працяг — Усходне-Грэнландскае цячэнне (20-30 км/сут) выносіць 2/3 сцёку вады з Арктычнага басейна.

Цёплыя воды з Атлантычнага акіяна прыносяцца Нарвежскім цячэннем, Шпіцбергенскім і Нардкапскім цячэннямі. Праз Берынгаў праліў паступае вады ў 3-4 разы меней.

Паўночны Ледавіты акіян моцна апрасняецца рэкамі, якія прыносяць штогод за 5 тыс. км³ вады. Тэмпература пверхневых вод летам −1,4 °C, зімой −1,7 °C, тэмпература лёду −10 °C. Салёнасць паверхневых арктычных вод каля 30 ‰, макс. прыдонных 34,9 ‰. Шчыльнасць арктычных вод найбольш 1026,17 кг/м³. Прылівы няправільныя паўсутачныя (1 м), максімальны прыліў у Мязенскай губе Белага мора — 9 м.

Флора і фауна Флора і фаўна прадстаўлены арктычнымі формамі. Фітапланктону 200 відаў, пераважаюць дыятамеі. Фітабентас прадстаўлены ламінарыяй, анфельцыяй, фукусавымі, у Белым моры — заасцерай.

Заабентасу каля 200 відаў (Нарвежска-Грэнландскі басейн і Баранцава-Карскі шэльф), кіты (паласацік і грэнландскі), млекакормячыя крыяфілы (белы мядзведзь, морж, цюлень) і інш. Рыб 150 відаў, прамысловыя: селядзец, траска, пікша, сайда, мойва і інш.

Летам на астравах «птушыныя кірмашы»: гагары, тупікі і інш. +

center|210px center|245px center|250px center|245px Белы мядзведзь Зямля Франца-Іосіфа Люрык Шпіцберген Грэнландскі кіт Заліў Фокса Crossota norvegica Мора Бафорта

Карысныя выкапні Нафта і газ — у буйных нафтагазаносных басейнах на мацерыковым абрамленні акіяна, якія працягваюцца і на яго шэльфы (Заходне-Сібірскі, Пячорскі, Нарвежска-Грэнландскі басейны, Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн, Свердруп). Газагідраты — у моры Бафорта, россыпы касітэрыту на ўзбярэжжах мораў Лапцевых, Усходне-Сібірскага і Чукоцкага. На металаносныя ілы і поліметалічныя гідратэрмальныя радовішчы масіўных сульфідаў перспектыўныя рыфтавыя цясніны Сярэдзінна-Арктычнага хрыбта.

Гаспадарчае выкарыстанне Моры Нарвежска-Грэнландскага басейна, Баранцава-Карскага шэльфа і мора Бафіна — раёны рыбалоўства (мойва, мерланг, путасу, траска, марскі акунь, сайда, селядзец), промыслу грэнландскага цюленя, цюленя-лысуна, бялухі і інш.

У Белым моры — водараслевы промысел.

На ўзбярэжжах некаторых сібірскіх мораў распрацоўваюцца прыбярэжна-марскія касітэрытавыя і залатаносныя россыпы; у Канадскім Арктычным архіпелагу — свінцова-цынкавыя і жалезныя руды; на скандынаўскім узбярэжжы — храміты, нікелевыя, жалезныя і інш. руды; каля берагоў Грэнландыі — малібдэнавыя руды; у моры Бафорта — газанафтавае радовішча Прадха-Бей. Эксплуатуюцца і іншыя газанафтавыя радовішчы. На архіпелагу Шпіцберген здабываецца каменны вугаль.

Транспартныя шляхі: у Расіі на Паўночным марскім шляху (2-3 летнія месяцы), у ЗША і Канадзе па Паўночна-Заходнім праходзе (пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага).

Суднаходныя лініі на Грэнландыю, Ісландыю, поўнач Скандынавіі і Шпіцберген у летні перыяд не залежаць ад лядовых умоў. Галоўныя парты: Мурманск (незамярзаючы), Кандалакша, Беламорск, Архангельск, Дыксан, Тыксі, Певек (Расія), Чэрчыл (Канада), Тромсё і Тронхейм (Нарвегія).

Эканоміка-геаграфічныя правінцыі Навукоўцамі выдзяляюцца тры эканоміка-геаграфічныя правінцыі Паўночнага Ледавітага акіяна: Паўночнаеўрапейская, Паўночнаазіяцкая, Паўночнаамерыканская.

Паўночнаеўрапейская правінцыя Гэта акваторыя Белага, Баранцава, Нарвежскага, Грэнландскага мораў паміж 10° і 65° усходняй даўгаты Найбольш развітая ў эканамічным плане Забяспечвае непасрэдны доступ да незамярзаючых мораў Расіі і Нарвегіі Абслугоўвае ёмісты прамысловы і сельскагаспадарчы рынак Еўропы На шэльфе месцяцца буйныя запасы нафты і прыроднага газу (Нарвежскае, Баранцава моры). У прыбярэжных раёнах — буйныя запасы жалеза і каменнага вуглю (для вывазу выкарыстоўваецца порт Кандалакша), апатыты і нефеліны Хібін; нікелевыя, хромавыя, тытанавыя руды Скандынавіі. Запасы каменнага вуглю Заходняга Шпіцбергену, Зямлі Франца-Іосіфа, усходняга ўзбярэжжа Грэнландыі ацэньваюцца ў 1 мдрд т; патэнцыйныя рэсурсы вуглевадародаў у гэтых жа раёнах ацэньваюцца ў 6,5 млрд м³ Правінцыя мае самую высокую біяпрадукцыйнасць у паўночным ледавітым акіяне. Так, біяпрадукцыйнасць акваторыі Скандынавіі, Кольскага паўвострава, Ісландыі складае 500—1000 кг/км². З гэтай прычыны на правінцыю прыпадае 4/5 уловаў рыбы ва ўсім Паўночным акіяне У прыбярэжных раёнах правінцыі змешчана асноўная частка насельніцтва прыбярэжжа Паўночнага акіяна Найболььш пашыраныя галіны гаспадарчага комплексу прыбярэжжа — гарнарудная прамысловасць, лесаперапрацоўка, рыбаперапрацоўка, суднабудаванне і партовая гаспадарка Праз актыўную вулканічную дзейнасць Ісландыя мае значныя геатэрмальныя рэсурсы Буйнейшыя парты — Тромсё, Тронхейм (вываз жалезнай руды), Нарвік, Мурманск, Кандалакша, Акюрэйры (рыбапераарацоўчы)

Паўночнаазіяцкая правінцыя Ахоплівае тэрыторыі ад усходняга ўзбярэжжа Новай Зямлі да Берынгава праліву Гэта расійскі сектар мораў Характэрна аддаленасць ад асноўных эканамічных цэнтраў і нізкая заселенасць Тут фармуецца буйнейшы Ямала-Гыданскі газапрамысловы комплекс сусветнага значэння: больш за 50 радовічшаў з агульным запасам 24 трлн м³. Выдзяляюцца пяць буйнейшых радовішчаў комплексу: Урэнгойскае Ямбургскае Запалярнае Баваненкаўскае Харасавэйскае Велізарныя запасы каменных вуглёў Паўночнатаймырскага (7,5 млрд т), Лена — Енісейскага басейнаў (57 млрд т), у тым ліку Анабара — Хатангскага (17 млрд т) і Алянёкскага (каля 40 млрд т) раёнаў. Перспектыўныя для асваення рудныя радовішча Уральскай (жалеза, марганец, хром, нікель, медзь, свінец, цынк, малібдэн) правінцыі, дзе запасы храмітавых руд Райізскага масіва ацэньваюцца ў 40 — 50 млн т руды. У Таймырскай правінцыі перспектывы асваення звязаны з буйнымі запасамі медзі, свінцу і цынку, Верхаяна-Калымскай правінцыі — волава і золата. На ўзбярэжжы мора Лапцевых асвойваецца доследна-прамысловая распрацоўка касітэрыту (Ванькава губа), а на ўзбярэжжы Чукоцкага мора вядуць распрацоўку россыпаў золата Арктычныя моры правінцыі бедныя на біярэсурсы. Больш-менш буйное рыбагаспадарчае значэнне маюць Карскае мора і Обская губа Прамысловае асваенне носіць ачаговы характар Ключавыя парты — Дыксан, Дудзінка, Тыксі