Дэвон Садлер (; ) — амерыканскі і беларускі баскетбаліст.

Кар’ера Правёў 4 гады ва ўніверсітэце Дэлавэр, выступаючы за баскетбольную каманду ў NCAA. У 124 матчах наш навабранец набіраў па 17,4 ачкі пры 4,3 падборах і 2,7 перадач за 36 хвілін у сярэднім. Дэвон з’яўляецца рэкардсменам універсітэцкай каманды па набраных ачках (2222) за ўсю гісторыю Дэлавэра.

Дэвон не быў абраны на драфце, таму сваю прафесійную кар’еру пачаў у Еўропе: Італія, потым Харватыя і Венгрыя. У сезоне 2016/17 гуляў у складзе «Кёрманда»: абаронца набраў 8 ачкоў, зрабіў 3 падбора і 3 перадачы, а яго каманда здабыла перамогу ў матчы Кубка ФІБА (90:74).

У 2017 годзе пачаў выступаць за баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск»Амерыканскі абаронца ўжо пазнаеміўся з камандай!. У лютым 2018 года атрымаў беларускі пашпарт і пачаў выступаць за зборную Беларусі.

Спасылкі Дэвон Садлер

Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Макабі» Рышон-ле-Цыён Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Апалона» Патры Катэгорыя:Ігракі «Ясберэня КСЕ»