Надзея Пятроўна Дрозд (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007Команда — мечта!.

Біяграфія Баскетболам пачала займацца ў 1992 годзе ў Бабруйску. Першы трэнер — Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала пад яго кіраўніцтвам за бабруйскі «Гермес», гродзенскія ВАР, «Алімпію» і «Вікторыю». Таксама выступала за клубы Польшчы, Расіі і Германіі.

Была гульцом зборных Беларусі U-16 (1999) і U-20 (2001). Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 2004—2014 гадах (з перапынкамі).

У 2015 годзе завяршыла гульнявую кар’еруНАДЕЖДА ДРОЗД ЗАВЕРШИЛА ПРОФЕССИОНАЛЬНУЮ КАРЬЕРУ. Працавала спецыялістам па маркетынгу ў клубе «Алімпія»НАДЕЖДА ДРОЗД: ГЛАВНОЕ — СБОРНАЯ. У сезоне 2025/26 увайшла ў трэнерскі штаб клуба «Гродна-93-ГрДУ»Гродно-93-ГрГУ-2025/2026.

Кар’ера 1997—1998 — Гермес (Бабруйск) 1998—1999 — Гермес-ВАР (Гродна) 1999—2002 — Алімпія (Гродна) 2002—2003 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) 2003—2004 — Эліта (Валомін, Польшча) 2004—2005 — Одра (Бжэг, Польшча) 2005—2007 — Алімпія (Гродна) 2007—2008 — Спартак (Санкт-Пецярбург, Расія) 2008—2010 — Хернэр ТК (Хернэ, Германія) 2012—2015 — Алімпія (Гродна)

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007. Чэмпіёнка Беларусі (4): 2000/2001, 2005/2006, 2006/2007, 2012/2013. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1999/2000. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2002/2003, 2013/2014, 2014/2015. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2000, 2002, 2005, 2014. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2013/2014, 2014/2015.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Надежда ДРОЗД — игрок экстремальной ситуации Nadzeya Drozd

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Алімпіі» Гродна Катэгорыя:Ігракі «Гермеса» Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Спартак» Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі «Одры» Бжэг Катэгорыя:Ігракі ВАР Гродна