На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Нача.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нацкага сельсавета 26 населеных пунктаў. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Бабыніцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Антонавічы, Арэхаўна, Багушова, Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ветрынскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Гара, Гараўцы, Катушонкі, Кеўліна, Лагаўцы, Левае, Нача, Петухоўшчына, Пліскі, Роганава, Скараходы, Сцяпанікі, Сялко, Сяльцо, Чубатыя і Шкілякі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе