Нарві () — у скандынаўскай міфалогіі волат (ётун), сын Локі і Сігюн; бацька Ноты, якая з’яўляецца ўвасабленнем ночы.
У старажытнаскандынаўскай літаратуры
Нарві згадваецца ў «Малодшай Эдзе» («Бачанне Гюльві», частка 33: «Жонку яго клічуць Сігюн, а сына іх — Нары або Нарві») як сын Локі і Сігюн. Затым ён з’яўляецца ў 50-й частцы, зноў як «Нары або Нарві»:Локі ўжо няма чаго было спадзявацца на літасць. Асы прыйшлі з ім у адну пячору, узялі тры плоскіх каменя і паставілі на рабро, прабіўшы ў кожным па адтуліне. Потым яны захапілі сыноў Локі, Валі і Нары, або Нарві. Ператварылі асы Валі ў ваўка, і ён разарваў на шматкі Нарві, свайго брата. Тады асы ўзялі яго кішкі і прывязалі Локі да тых трох камянёў.У празаічным пасляслоўі да «Перабранцы Локі» змяшчаецца кароткі пераказ той жа гісторыі, магчыма, узыходзячы да тэксту Сноры Стурлусана. Аднак тут ужо Нарві ператвораны ў ваўка: «ён [Локі] быў звязаны кішкамі сына свайго Нары, а сын яго Нарві ператварыўся ў ваўка». Сын Локі па імі «Валі» ў гэтай версіі адсутнічае, хоць у некаторых выданнях яго не зусім карэктна згадваюць замест «Нары» для лепшага ўзгаднення з тэкстам малодшай Эды. Дзеля Хэль (дачкі Локі) вядомы кенінг «сястра ваўка (то-бок Фэнрыра) і Нарві», а ў частцы «Мова паэзіі» Малодшай Эды сам Локі названы «бацькам Хэль, Нары і Алі».
У Малодшай Эдзе («Бачанне Гюльві», частка 10-я) згадваецца таксама ётун Нарві (або Нёрфі). Ён бацька дачкі па імі Нота (Nótt).
Меркаванні даследчыкаў Інтэрпрэтацыя гэтага міфалагічнага вобраза абцяжараная. Не зусім ясна ці з’яўляюцца «Нарві» і «Нары» адным і тым жа персанажам, і ці ёсць у іх (ці ў яго) нейкая ўзаемасувязь з ётунам, бацькам Ноты. Паколькі імя Нарві згадваецца ў сувязі з Хэль і Нотай, некаторыя даследчыкі схільныя бачыць у ім «дэмана смерці», а яго імя выводзяць ад старанарвежскага nár («труп»).
Гл. таксама Нарві — спадарожнік Сатурна.
Крыніцы
Літаратура
Bugge S. The Home of the Eddic poems: With Especial Reference to the Helgi-Lays / tr. William Henry Schofield (англ.). — London: Nutt, 1899. — 407 p. Gering H. (нем.). Kommentar zu den Liedern der Edda / Herausgegeben von Barend Sijmons (нід.). — Halle: Buchhandlung des Waisenhauses, 1927. — Vol. 7(3). — (Germanistische Handbibliothek). Hofstra T. A note on the ’Darkness of the night’ motif in alliterative poetry, and the search for the poet of the Old Saxon Heliand // Loyal Letters: Studies on Mediaeval Alliterative Poetry & Prose / ed. L. A. J. R. Houwen and A. A. MacDonald, Mediaevalia Groningana 15. — Groningen: Egbert Forsten, 1994. — 298 p. — ISBN 9789069800752.
Rydberg V. (англ.). Teutonic Mythology: Gods and Goddesses of the Northland / tr. Rasmus B. Anderson (англ.); eds. Rasmus B. Anderson, J. W. Buel. — London/New York: Norrœna Society (англ.), 1906. — Vol. 2. — 1058 p.
Tolkien. J. R. R. The Treason of Isengard / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1989. — 504 p. — (The History of the Middle-Earth). — ISBN 0-395-51562-9.
Катэгорыя:Турсы Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія