Ян Загорскі (; у 1821 г. меў 61 год) — ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Загорскіх. Сын Антонія.

На вайсковай службе з 1771 года. Ротмістр браслаўскі, дэпутат Галоўнага трыбунала ВКЛ. Служыў у войску Княства Варшаўскага пад час напалеонаўскіх войнаў 1805—1815 гадоў. У 1819 г. — адстаўны палкоўнік Войска Польскага.

У 1818 г. ўступіў у масонскую ложу «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Сям’я У шлюбе з Ф. з Крышалоўскіх (Крышлоўскіх), якая мела фальварак Русацін у Навагрудскім павеце. Меў сына Юстына, прызнанага ў дваранстве 19.(30).01.1799.

Літаратура

Катэгорыя:Ротмістры Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў