Аляксандр Пятровіч Барсукоў (, в. Перавессе, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — работнік міліцыі ў Беларусі, дзяржаўны функцыянер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь з 2024 года. генерал-лейтэнант міліцыі (2020).
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску (2020—2024), намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Адзін з кіраўнікоў сілавых структур, якія прымалі ўдзел у падаўленні акцый пратэсту 2020 года.
Біяграфія Нарадзіўся 29 красавіка 1965 года ў в. Перавессе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 1983 па 1985 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.
На службе ў органах унутраных спраў з 1985 года.
У 1986 годзе працаваў сяржантам міліцыі ўзвода па абслугоўванні Цэнтральнага раёна Гомеля асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомеля, прымаў удзел у эвакуацыі мясцовых жыхароў і ахове правапарадку ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да пераезду ў Мінск чатыры гады служыў следчым у АУС Веткаўскага райвыканкама.
У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ.
Пазней праходзіў службу на розных пасадах у АМАПе пры МУС Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1999 па 2002 год працаваў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
З 2002 па 2007 год быў камандзірам палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, затым працаваў намеснікам начальніка — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
З 2007 па 2011 год праходзіў службу ў розных кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
Неаднаразова асабіста каардынаваў разгоны акцый пратэсту ў МінскуCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus. Пасля жорсткага разгону ў Мінску акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года па выніках правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года Барсукоў заявіў, што падчас гэтых падзей пацярпела ў дзясяткі больш міліцыянтаў, чым дэманстрантаў.
C 21 кастрычніка 2011 годаУказ Президента Республики Беларусь от 21 октября 2011 года № 480 «О назначении А. П. Барсукова» па 10 лістапада 2017 года працаваў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.
З 10 лістапада 2017 годаУказ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2017 года № 400 «Об А. П. Барсукове» па 24 снежня 2019 года быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекіУказ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 480 «Об А. П. Барсукове».
З’яўляўся адным з кіраўнікоў, якія займаліся задушэннем масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Нягледзячы на шматлікія сведчанніПоставили прохожего на колени и ОМОНовец со спины ударил его с разбегу здзекаў, прыніжэнняў і катаванняў затрыманых у ходзе масавых пратэстаў, вечарам 13 жніўня Барсукоў заявіў, што «ніякіх здзекаў не было»В МВД Белоруссии отвергли обвинения в издевательствах над задержанными.
З 29 кастрычніка 2020 года да 29 сакавіка 2024 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па горадзе Мінску, прысвоена званне генерал-лейтэнант міліцыі.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Паўднева-Заходняй акругі № 100. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін Аляксандр Барсукоў неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года у 2012 годзе Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Барсукова як начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, які шэраг гадоў кіраваў дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў, адказным за рэпрэсіі супраць каля дзясятка мірных дэманстрантаў у Мінску, якія пазней былі асуджаны за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года.
31 жніўня 2020 года Барсукоў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзеная бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовы забарону на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву у сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў.
2 кастрычніка 2020 года Барсукоў быў зноўку ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў, што Барсукоў застаўся актыўным у рэжыме Лукашэнкі як інспектар па гораду Мінску, адказным за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца сіламі МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у прыватнасці, за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаўCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I. Акрамя таго, Барсукова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
2 кастрычніка 2020 года ЗША ўключылі Барсукова ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб як аднаго з кіраўнікоў службаў бяспекі, адказных за жорсткае падаўленне пратэстаў.
Сям'я Жанаты, мае сына.
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені, медаль «За бездакорную службу» II ступені, медаль «За бездакорную службу» I ступені (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2012 года № 482 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені», ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2014)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2014 года № 429 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», ордэн «За службу Радзіме» II ступені, медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі