Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў (; нар. , Хуштада, Дагестан, Расія) — расійскі, затым беларускі барэц вольнага стылю.

Спартыўная біяграфія Магамедхабіб Кадзімагамедаў нарадзіўся ў дагестанскім сяле Хуштада ў аварскай сям’і. Спачатку займаўся футболам, а ў 7 гадоў перайшоў у вольную барацьбу. У 13 гадоў выйграў юнацкае першынство Расіі па вольнай барацьбе. У 2011 годзе ён пераехаў у Махачкалу і пачаў трэніравацца ў СШАР № 3 пад кіраўніцтвам Гасана Абдулбасірава і Мусліма Амірасланава.

У 2014 годзе ён выйграў некалькі міжнародных турніраў сярод дарослых. У далейшым станавіўся прызёрам турніраў «Аляксандр Мядзведзь» у Мінску, «Сцяпан Саркісян» у Арменіі, «Алі Аліеў» у Каспійску і Межкантынентальнага кубку ў Хасавюрце. У 2017 годзе перамог на чэмпіянаце Расіі ў катэгорыі да 70 кг, аднак на чэмпіянаце свету ў Парыжы заняў 7 месца.

Скончыў факультэт фізкультуры . Майстар спорту Расіі міжнароднага класа.

У 2018 годзе з-за высокай канкурэнцыі ў расійскай зборнай пераехаў у Беларусь, дзе ў 2019 годзе атрымаў від на жыхарства. У Беларусі ён стаў трэніравацца ў Гродзенскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Абухава» пад кіраўніцтвам Аляксандра Журуна. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі па вольнай барацьбе і чэмпіёнам Еўропы ў катэгорыі да 79 кг, у снежні заваяваў бронзавы медаль Кубка свету.

У 2020 годзе залічаны ў Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву. З’яўляецца членам нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь і стыпендыятам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. У цяперашні час трэніруецца пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Жуматая Шубаева.

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года заваяваў сярэбраны медаль у катэгорыі 69—74 кг.

Асноўныя дасягненні чэмпіён Еўропы ў катэгорыі да 79 кг: 2020; чэмпіён Беларусі ў катэгорыі да 79 кг: 2020; чэмпіён Расіі ў катэгорыі да 79 кг: 2017; сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у катэгорыі да 74 кг: 2020; бронзавы прызёр індывідуальнага Кубка свету ў катэгорыі да 79 кг: 2020.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў Беларусі, якія выступаюць за дзеючую ўладу краіны пасля падаўленняў апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022., граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2021).

Спасылкі Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў  — профіль на сайце International Wrestling Database

Катэгорыя:Барцы Расіі Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па барацьбе Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па барацьбе Катэгорыя:Асобы на марках