«Данчык» ― беларускі дакументальны фільм рэжысёра Галіны Навумчык, які выйшаў на тэлеканале «Белсат» у 2015 годзе. Змест Малады амерыканец, які гаворыць па-беларуску, які спявае па-беларуску… Біяграфічны фільм пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, вядомага як Данчык. Адмыслова для гэтага фільму сям’я барда перадала відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася. Песні, якія прагучалі ў фільме «Я ад вас далёка» «Аксамітны вечар» «Не шукай ты мяне» «Трэба дома бываць часцей» «Беларусачка» «Шумныя бярозы» «Калыханка» «У гушчарах «Крывічаначка» «Асеннее лісце» «Толькі ўчора» Здымачная група рэжысёр і аўтар сцэнарыя ― Галіна Навумчык рэдактар ― Валянціна Аксак аператары ― Аляксандр Белікаў, Алесь Матафонаў, Вячаслаў Муратаў мантаж ― Вячаслаў Муратаў
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове