Палац урадавай камісіі і казначэйства () — палац у Варшаве, размешчаны па адрасе плошча Банкавая, 3/5. Цяпер — рэзідэнцыя прэзідэнтаў Варшавы і сталічная мэрыя.
Гісторыя Пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, належаў Ляшчынскім, Патоцкім і Зялінскім. У 1823—1825 гадах быў цалкам перабудаваны ў класічным стылі архітэктарам Антоніа Карацы для камісіі даходаў і казначэйства ўрада Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1829—1831 гадах у ім працаваў Юльюш Славацкі.
Адноўлены ў пачатку 1920-х гадоў Марыянам Лялевічам.
У час Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе палац быў разбураны нямецкай бамбардзіроўкай горада.
Адноўлены пасля вайны па праекце архітэктара Пятра Бяганьскага.
Цікавыя факты 9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаўМэрия Варшавы установила бело-красно-белый-флаг в годовщину президентских выборов в Беларуси.:
Спасылкі
Pałac Komisji Rządowej Przychodów i Skarbu
Катэгорыя:Палацы Варшавы Катэгорыя:Збудаванні Варшавы ў стылі класіцызм Катэгорыя:1825 год у Варшаве Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні