Герард Тэадор Хуберт Ван Ініс (; , Элевейт — , Земст) — бельгійскі стралок з лука, шасціразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900 і летніх Алімпійскіх гульняў 1920. З’яўляецца самым тытулаваным стралком з лука ў гісторыі Алімпійскіх гульняў і самым паспяховым бельгійскім спартсменам.

На Гульнях у Парыжы Ініс стаў двойчы алімпійскім чэмпіёнам у класах «Кардон Доры» на 33 м і «Шапель» на 33 м. Таксама ён атрымай сярэбраную ўзнагароду ў «Кардон Доры» на 50 м. У «Шапель» на 50 м ён скончыў спаборніцтва чацвёртым.

На Гульнях у Антверпене Ініс атрымаў чатыры залатыя медалі і два сярэбраныя. Ён стаў чэмпіёнам у стральбе па рухомай птушцы на 28 м, 33 м, і сярод каманд на 33 м і 50 м. Другія месцы ён займаў у стральбе па рухомай птушцы на 50 м на 28 м сярод каманд. У астатніх спаборніцтвах Ініс не прыняў удзел.

Катэгорыя:Стралкі з лука Бельгіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па стральбе з лука Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Бельгіі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Стралкі з лука на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года Катэгорыя:Стралкі з лука на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года