Вялікі Абухаўскі мост () — вантавы неразвадны мост праз Няву. Размешчаны на мяжы Неўскага раёна Санкт-Пецярбурга і Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці, у сярэднім цячэнні Нявы; злучае праспект Абухаўскай Абароны і Акцябрскую набярэжную. Адзін з самых доўгіх мастоў Расіі. Першы неразвадны мост праз Няву, самы вялікі мост у Санкт-Пецярбургу па велічыні перакрыванага пралёта (382 м), а таксама найбуйнейшы мост праз Няву.

Катэгорыя:Масты цераз Няву Катэгорыя:Масты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Вантавыя масты Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ленінградскай вобласці