Санкт-Пецярбургская дзяржаўная Тэатральная бібліятэка (, вуліца Дойліда Росі, 2) — найстарэйшая тэатральная бібліятэка Расіі. Заснавана ў 1756 годзе як бібліятэка расійскага Прыдворнага тэатра. У гады Вялікай Айчыннай вайны не спыняла працу. У фондах (1990) каля 490 тыс. адзінак захоўвання. Бібліятэка мае зборы літаратуры па гісторыі і тэорыі тэатра, рукапісныя матэрыялы (дзённікі, пісьмы, фонд «Руская драматургія»), калекцыю балетных лібрэта, фонды труп французскіх і нямецкіх тэатраў, драматычнай цэнзуры, архівы дзеячоў рускай сцэны, эскізы спектакляў, калекцыю газетных выразак. У бібліятэцы 2 чытальныя залы на 50 месцаў. Вядзе даведкава-бібліяграфічную працу па пытаннях тэатра і драматургіі.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Бібліятэкі Расіі Катэгорыя:Тэатр Расіі Катэгорыя:Культура Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Адукацыя ў Санкт-Пецярбургу