Універсітэт Паноніі () — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Веспрэм.
Агульная інфармацыя Універсітэт быў заснаваны ў 1949 годзе. Спачатку ён працаваў рэгіянальным факультэтам Будапешцкага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 1951 годзе ён стаў незалежным пад назвай Веспрэмскі ўніверсітэт хімічнай інжынерыі. З 1991 года ўніверсітэт называўся Універсітэтам Веспрэма, у 2006 годзе быў перайменаваны ва Універсітэт Паноніі.
Структура Факультэт эканамічных навук Інжынерны факультэт Сельскагаспадарчы факультэт Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт сучаснай філалогіі і сацыяльных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Венгрыі Катэгорыя:Веспрэм