Ануфрый Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, ; 1789 — 17 чэрвеня 1855, Варшава) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Аляксандра.

Дарадца гродзенскай і віленскай скарбовых палат. У 1834 г. — чыноўнік па спецдаручэннях пры генерал-інфанце расійскіх войскаў.

Валодаў разам з жонкай фальваркам Талькаўшчына з вёскамі Карабкі і Баяры (у 1844 годзе — 511 дзесяцін, 57 душ мужчынскага і 46 душ жаночага полу).

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Памёр 17 чэрвеня 1855 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я У шлюбе з Я.Фандбрэзілінай. Дзеці: сын: Міхал-Рудольф, у 1847 г. зацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні. Магчыма, ягоная магіла захавалася каля касцёла ў Ішчалне.

Узнагароды Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (22 чэрвеня 1846).

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Род Крыдаляў