Лянтэрня, Лянтарня, Чырво́ная Ні́ваНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Ніва, Ліхтэ́рна, Ліхтэ́рня. () — гістарычная мясцовасць Хойнікаў, размешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы места.
Гісторыя Юзаф Антоній (Апалінарый) Ролле, знаёмы з уласнаручнымі запісамі Караля Прозара, паведаміў, што ў ліпені 1794 года абозны хаваўся ад пераследу расейцаў на ўскрайку пушчы ў леснічоўцы, называнай мясцовымі жыхарамі latarnią. А як гэта зусім блізка ад Хойнікаў, дык хутка месца яго сховішча наведаў паліцэйскі камісар (або «жаўнеры» М. Дубецкага са спасылкай на Зофію Аскерчанку) і сыну сенатара Рэчы Паспалітай, заросламу, апранутаму па-сялянску ў сярмягу ды лапці, але са стрэльбай за плячом, як пасля ў больш людных месцах з пісталетамі пад сярмягай, давялося тэрмінова ратаваццаDr. Antoni J. Opowiadania historyczne. Serya trzecia. T. 1. Karol Prozor, ostatni oboźny litewski. Warszawa, 1882. S. 33 – 34; гл. таксама: Dubiecki M. Karol Prozor, oboźny W. W. Ks. Litewskiego. Przyczynek do dzieów powstania Kościuszkowskiego. Monografia / M. Dubiecki. — Kraków, 1897. S. 227; Pamiętniki Franciszka Karpińskiego. / Z przedmową Piotra Chmielowskiego. – Warszawa: Drukarnia Granowskiego i Sikorskiego, 1898. S. 134 – 135.
З шляхецкай рэвізіі 1811 года вынікае, што на той час гэта ўжо не леснічоўка, а фальварак Linterny, арандаваны ў абозных Прозараў ротмістрам Берасцейскага павета Ваўжынцом Балашэвічам. Да яго належала хойніцкая вёска Забалаць, што налічвала 61 душу прыгонных сялянНГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 3. 15 сакавіка 1835 года, паводле метрычнага запісу ў кнігах Мікуліцкай Багаяўленскай царквы, у «жителя деревни Линтерни», шляхціча-арандатара католіка Ігнацыя Стравінскага і яго праваслаўнай жонкі, былой прыгоннай сялянкі графа Ракіцкага, Аляксандры (у дакуменце Елізаветы), нарадзіўся сын АляксандрНГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 537. А. 404, будучы ўдзельнік расійска-турэцкай вайны 1877 – 1878 гадоў, пазней генерал-маёр, старэйшы брат Фёдара, будучага знакамітага артыста Марыінскага тэатра ў расійскім Пецярбургу, дзядзька Ігара Стравінскага, сусветнавядомага кампазітараВіктар Гілеўскі. Стравінскія. Ад беларускіх каранёў. // Маладосць. 11/2019. С. 77 – 84; Віктар Гілеўскі. Брагінскія карані музычных геніяў Стравінскіх. // Маяк Палесся. 15. 01. 2021. . Згодна з аднадворскімі рэвізіямі 1845 і 1858 гадоў, у фальварку Лянтэрнях паноў Прозараў жыў Вікенцій, сын Марціна, СтэфановічНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 587. А. 69 адв..На «Военно-топографической карте Российской империи 1846 – 1863 гг.», складзенай пад кіраўніцтвам Ф. Ф. Шуберта і П. А. Тучкова, назва паселішча па-расійску пададзена са слоў тутэйшых інфарматараў як Лянтарня. Згаданы фальварак Лянтэрня на плане мястэчка Хойнікі 1864 году і ў датаваным 2 лістапада 1887 года дакуменце аб продажы Канстанцінам Прозарам абцяжаранага даўгамі маёнтка Хойнікі расійскім купцам з Арлоўскай губерні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу КурындзінуВиноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. – Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 – 102.
На 1909 год маецца звестка пра аднадворны хутар Лянтэрня з 28 жыхарамі, размешчаны ў Хойніцкай воласці за 1 вярсту ад яе цэнтраСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 105.
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Берасцейскага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лянтэрня і Хойнікі, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 мая тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы гетмана Паўла Скарападскага"Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі, Хойнікі ўвайшлі ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала іх разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 8 снежня 1926 года Лянтэрню з Хойнікамі вярнулі БССР.
Пры канцы 1920-х гадоў савецкія ўлады перайменавалі пасёлак Лянтэрню ў Чырвоную Ніву. У запісцы пад назвай «Сведения о польских населённых пунктах Гомельского округа», пазначанай 1929 годам, згаданая і Чырвоная Ніва, у якой налічвалася 12 каталіцкіх альбо «польскіх» сем'яўПичуков В. П., Старовойтов М. И. Гомельщина многонациональная (20 — 30 е гг. XX в.). Выпуск I. — Гомель, 1999. С. 213. Паводле Я. Н. Рапановіча, да 1930 года паселішча (сядзіба) мела назву ЛіхтэрняРапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. — Мінск, 1986. С. 100, 181, што, аднак, не мае пацверджання ў даступных крыніцах.
16 красавіка 1959 года Чырвоная Ніва перададзена з Забалацкага сельсавета ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хойніцкага пассаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. У 1989 годзе, пасля далучэння былой Лянтэрні да горада ХойнікіРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня, 21 верасня і 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)., афіцыйную савецкую назву пераняла вуліца – Чырвонаніўская.
Заўвагі
Зноскі
Катэгорыя:Хойнікі Катэгорыя:Гісторыя Хойніцкага раёна Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна