Абакрыцелі, таксама Абакрыцеле — возера ў Браслаўскім раёне ў басейне ракі Прорва, за 23 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Вайнюнцы.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Плошча вадазбору 2,25 км². Катлавіна возера лопасцевай формы. Берагі высокія, на поўначы і ўсходзе нізкія і месцамі забалочаныяИванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т. 1. . Умерана зарастае. У возера ўпадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у раку Прорва. Пратокай злучана з возерам Ілгайцы.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і інш.
Спасылкі Озеро Абокрытели, Абокрытеле Белорусский Посейдон Иванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т. 1.
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна