Апалон Мікалаевіч Майкаў (; 23.5 (4.6).1821,  — 8 (20).3.1897, ) — рускі паэт. Сын акадэміка жывапісу М. А. Майкава, брат В. М. Майкава і Л. М. Майкава. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1841). Служыў у бібліятэцы пры Румянцаўскім музеі, а з 1852 года — у Камітэце замежнай цэнзуры. Пачаў друкавацца ў 1835 годзе. Першы зборнік «Вершы» (1842). Ліберальныя настроі Майкава 1840-х гадоў (паэмы «Два лёсы», 1845, «Машанька», 1846) змяніліся кансерватыўнымі поглядамі (верш «Калыска», 1854), славянафільскіх і панславісцкай ідэямі (паэма «Клермонцкі сабор», 1853); у 60-я гады творчасць Майкава падвергнулася рэзкай крытыцы з боку рэвалюцыйных дэмакратаў. Зведала змены і эстэтычная пазіцыя Майкава: кароткачасовае збліжэнне з натуральнай школай саступіла месца актыўнай абароне «чыстага мастацтва».

Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Правазнаўцы Катэгорыя:Цэнзары Расійскай імперыі