Пралета́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пралетарскае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Царковішчанскі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Царковішча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пралетарскае, сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Валынеж, Зацішша, Калодзезькі, Камень, Лесавы, Падцеханічы, Пячары, Цеханічы, Фралоўка, Шчарбакоўка і Янгелаўка), таксама ў склад сельсавета з Забычанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў. У сакавіку 1977 года скасаваны вёска Малая Валаскоўня (злілася з вёскай Вялікая Валаскоўня) і пасёлак Багатыр (зліўся з вёскай Валынеж)Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., 25 сакавіка 2008 года — пасёлак ШчарбакоўкаРешение Костюковичского районного Совета депутатов от 25 марта 2008 г. № 8-6 Об упразднении сельского населенного пункта Щербаковка Пролетарского сельсовета Костюковичского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2009 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1565 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе