І́зва, Ізаўка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 141 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 ‰. Пачынаецца на заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша (каля вёскі Ладзенікі), упадае ў Нёман за 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Руда. У верхнім і сярэднім цячэнні называецца Iзаўка. Цячэ пераважна па лесе, у сярэднім цячэнні — па глыбока ўрэзанай даліне. Асноўныя прытокі — Нягрымаўка (злева) і Няжатка (справа).
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна