Сарэ́дыі ( — куча) — органы вегетатыўнага размнажэння некаторых высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў.

Утварэнні на паверхні лішайнікаў у выглядзе зярністай або падобнай на парашок масы. Маюць адну або некалькі клетак водарасці, абкружаныя гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам і ў спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны.

Літаратура

Катэгорыя:Вегетатыўныя органы Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Марфалогія грыбоў