Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў (нар. , г. Мінск) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле (Паўднёвая Карэя). З 1988 года ў складзе зборнай каманды СССР. Пяціразовы чэмпіён СССР. Срэбны прызёр чэмпіянату свету 1990 года. Уладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, уладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, уладальнік Суперкубка ў складзе каманды «СКА»-Мінск.

Прызначаўся галоўным трэнерам зборнай жаночай каманды Беларусі. Першым трэнерам быў Аркадзь Брыцко. Выступаў за клуб «СКА»-Мінск (1982—1992, 1995—1996). Як легіянер гуляў у замежных клубах Германіі, Ізраіля і Швецыі. Узнагароджаны медалём «За працоўны гераізм».

Галоўны трэнер жаночай каманды «БНТУ-БелАЗ».

Літаратура

Катэгорыя:Гандбалісты СССР Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гандболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ГК БНТУ-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Макабі Авішай Моцкін