Рамуальд Чаховіч (; каля 1793 — , фальварак Анталесіна, Свянцянскі павет) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Мацея Чаховіча і Юзэфы з Даўнаровічаў. Паручнік у 1827 годзе, Дваранскі дэпутат Свянцянскага павета ў 1844—1846 гадах.
Валодаў маёнткам Рачкаўшчына (Паўлінава) ў Свянцянскім павеце. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў сасланы ў Томскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажу
Памёр года ў фальварку Анталесіна Свянцянскага павета (цяпер Мядзельскі раён). Пахаваны 9 лютага на могілках у КалоднеЗапіс пра смерць у метрычнай кнізе касцёла.
Сям’я У шлюбе з Паўлінай з Мажэйкаў. У шлюбе было чацвёра сыноў і дзве дачкі: Андрэй-Цітус, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў; Густаў, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў; Лявон, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў; Ксаверый, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў; Эльвіра Юзэфа, у шлюбе з Вільгельмам Матэвушам Эдвардам Халецкім (1809—1872), сынам Пятра Вінцэнта Халецкага (1765—1813), камергера Аўгуста Панятоўскага. ?
Партрэт У зборы Смаленскага музея-запаведніка ў наш час захоўваюцца партрэты Рамуальда Чаховіча і яго маці Юзэфы з Даўнаровічаў, якія паходзяць, меркавана, з маёнтка Халецкіх у Власова Е. И. Судьба коллекций «с давних окраин Речи Посполитой» // Музейный вестник. Выпуск IX. Смоленск, 2018. С. 3-33..
Літаратура
Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі