Канстыту́цыя Япо́ніі (, にっぽんこくけんぽう, ніхон-коку кэнпо; , «Канстытуцыя Японскай дзяржавы») — дзеючы асноўны закон дзяржавы Японія. Была абвешчана 3 лістапада 1946 года, набыла моц 3 мая 1947 года.
Кароткія звесткі Канстытуцыя Японіі 1947 года замяніла ранейшую Канстытуцыю Вялікай Японскай імперыі, тэрмін дзеяння якой скончыўся пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне ў 1945 годзеПаміж юрыстамі вядуцца дэбаты пра тое, ці з’яўляецца дзеючая Канстытуцыя Японіі новай канстытуцыяй, ці была папраўкай да Канстытуцыі Вялікай Японскай Імперыі.. На сённяшні дзень ніякіх паправак у дзеючую Канстытуцыю Японіі не ўносілася. Пры нязменнасці самой Канстытуцыі ёсць факты змены яе трактоўкі. Так, у ліпені 2014 года Кабінет міністраў Сіндза Абэ прыняў рэзалюцыюCabinet Decision on Development of Seamless Security Legislation to Ensure Japan’s Survival and Protect its People, July 1, 2014 (Provisional Translation) , якая дае новае тлумачэнне артыкула 9 Канстытуцыі Японіі.
Канстытуцыя Японіі абвяшчае японскую нацыю носьбітам дзяржаўнага суверэнітэту, а Імператара Японіі — сімвалам гэтай нацыі. Канстытуцыя гарантуе членам нацыі, асобам з японскім грамадзянствам, асноўныя правы чалавека, калі яны не супярэчаць грамадскаму дабру.
Згодна з Канстытуцыяй, улада падзелена на тры галіны — заканадаўчая, выканаўчая і судовая, прадстаўленыя адпаведна Парламентам Японіі, Урадам Японіі і Вярхоўным судом Японіі. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаецца двухпалатны парламент. Выканаўчую вертыкаль узначальвае прэм’ер-міністр Японіі. Рэгіянальным і грамадскім аб’яднанням на месцах прадастаўляецца права на самакіраванне. Імператар пазбаўлены ўплыву на дзяржаўнае кіраванне.
Канстытуцыя Японіі вядомая як «Мірная канстытуцыя» (平和憲法, хейва кэмпо) з-за артыкула 9, які прадугледжвае адмову Японіі ад вайны як сродку вядзення дзяржаўнай палітыкі і адмову ад утрымання войскаГэты артыкул быў прыняты з-за ціску адміністрацыі ЗША, якая кантралявала Японскі архіпелаг пасля Другой сусветнай вайны і мела сваёй задачай праводзіць татальную дэмілітарызацыю Японіі. Падчас Карэйскай вайны ЗША, ужо ў ролі саюзніка, прымусіла японцаў парушыць гэты артыкул уласнай Канстытуцыі, садзейнічаючы фарміраванню японскіх узброеных сіл — Сіл самаабароны Японіі..
Аднак, нягледзячы на тое, што артыкул прадугледжвае адмову дзяржавы ад права весці вайну і мець узброеныя сілы, у Японіі дэ-факта ёсць армія — Сілы самаабароны. З фармальнага пункту гледжання, японская армія лічыцца асаблівым тыпам паліцэйскіх сіл, яе дзейнасць фармальна абмяжоўваецца абаронай краіны, хоць фактычна японскі флот удзельнічае ў барацьбе з піратамі ў Адэнскім заліве, абараняючы замежныя караблі. Згодна з пастановай Кабінета міністраў ад 1 ліпеня 2014 года, Японія мае права на так званую «калектыўную самаабарону» і можа выкарыстоўваць Сілы самаабароны не толькі ў выпадку ўзброенага нападу на Японію, але і ў выпадку нападу на краіны, з якімі Японія мае цесныя сувязі, а таксама ў выпадку сур’ёзнай пагрозы такога нападу.
Дзеючая Канстытуцыя Японіі з’яўляецца Вярхоўным законам Японіі, а ўсе пастановы, указы і рэскрыпты, якія супярэчаць ёй, не прызнаюцца дзеючымі.
Дзень Канстытуцыі Японіі адзначаецца штогод 3 мая.
Літаратура
Афіцыйны сайт Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Японіі: Канстытуцыя Японіі//Нараджэнне Канстытуцыі Японіі Канстытуцыя Японіі//Нараджэнне Канстытуцыі Японіі Афіцыйны сайт Нацыянальнага архіву Японіі: Арыгінальны рукапіс Канстытуцыі Японіі (лічбавая галерэя) Арыгінальны рукапіс Канстытуцыі Японіі (лічбавая галерэя)
Спасылкі Канстытуцыя Японіі // Юрыдычная энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэд. кал. Ю. С. Шамшучэнка (адк. рэд.) [і ін.]. — К. : Украінская энцыклапедыя ім. М. П. Бажана, 2001. — Т. 3 : К — М. — 792 с. — ISBN 966-7492-03-6. Асновы канстытуцыйнага права Японіі // Канстытуцыйнае права замежных краін: Вуч. дапаможнік / Пад агул. рэд. В. А. Рыякі. — Кіеў : Юрынком Інтэр, 2006. — С. 494—517.
Японія Катэгорыя:Дзяржаўны лад Японіі Катэгорыя:Права Японіі