right|thumb|300px|.22 LR розных падтыпаў: Subsonic (дагукавы), Standard-velocity (гукавы), Hyper-velocity (звышгукавы) .22 LR (ангел. long rifle — доўгі вінтовачны, 5.6x15 мм) — мелакаліберны ўнітарны патрон кальцавага ўзгарання 22-га калібра (5,6 мм).

Патрон для паляўнічых і спартыўных мэт, ужываецца як у вінтоўках, так і ў пісталетах. Пры выкарыстанні гэтага патрона ў пісталетах дульная энергія куль складае ад 55 да 90 Дж, у вінтоўках ад 125 да 200 Дж. Пачатковая хуткасць кулі ў залежнасці ад зброі і маркі патрона складае ад 250 м/с да 410 м/с.

Гісторыя Амерыканскі вытворца агнястрэльнай зброі J. Stevens Arms & Tool Company прадставіў патрон .22 Long Rifle ў 1887 годзе. Патрон абавязаны сваім паходжаннем патронам .22 BB Cap (1845 г.) і .22 Short (1857 г.). Ён аб'яднаў гільзу .22 Long (1871 г.) з куляй на 40 гран (2,6 г), што дало яму большую агульную даўжыню, больш высокую дульную хуткасць і выдатныя характарыстыкі, што ў якасці паляўнічага і мэтавага снарада.

У .22 LR выкарыстоўваецца куля з пяткай, што азначае, што куля такога ж дыяметра, як і гільза, і мае больш вузкую «пятачную» частку, якая змяшчаецца ў гільзе.

Вобласць ужывання thumb|300px|right|Пісталет МЦМ, на тэрыторыі былога СССР найбольш распаўсюджаны спартыўны пісталет пад .22 LR Патрон прымяняецца ў вінтоўках, пісталетах, рэвальверах, а зрэдку нават у пісталет-кулямётах і кулямётах (кулямёт Блюма). Вырабляецца для вінтовак у асноўным для паляўнічых і спартыўных мэт, а для пісталетаў - для трэніровачна-спартыўных мэт і зрэдку - самаабароны. З-за невысокай энергіі і занадта крутой траекторыі кулі дадзены патрон прыдатны толькі для здабычы дробнай дзічыны (вавёрка, собаль) на кароткіх дыстанцыях. Таксама выкарыстоўваецца ў спецыфічных сферах дзе і патрэбна невысокая энергія кулі на кароткіх дыстанцыях. Напрыклад зброю з такім патронам выкарыстоўваюць наглядчыкі федэральных і мясцовых турмаў ЗША, асабліва пры падаўленні бунтаў зняволеных. Наглядчыкі вельмі хутка ацанілі добрыя якасці такой зброі. Маламагутны патрон амаль не дае рыкашэтаў і забяспечвае выдатную дакладнасць і стабільнасць нават пры стральбе доўгімі чэргамі. Пры гэтым высокая хуткастрэльнасць пры стральбе доўгімі чэргамі паспяхова кампенсавала малое спыняльнае дзеянне асобнай кулі, разам з ёмкім магазінам забяспечыўшы высокую агнявую моц, якая неабходная пры падаўленні беспарадкаў (напрыклад спецыяльна распрацаваны пісталет-кулямёт American-180 з дыскавым магазінам на 165 патронаў .22LR).

Маркіроўка Маса патрона/кулі, г Даўжыня патрона, мм Пачатковая хуткасць, м/с Дульная энергія, Дж Кучнасць (R50 на 100 м), мм Балістычны каэфіцыент Біятлон ??/2.75 ? ? ? 50-70 0.160 Eley Tenex ??/2.59 ? 331 ? 63 0.157 Тэмп ??/2.59 ? ? ? 25-45 0.15 SS22LRH ??/2.4 ? 398 ? ? 0.128 Сурок ??/1.88 ? 450 ? 100 0.08 Рубеж ??/?? ? ? ? 45-200 ? S&B HV ??/2.33 ? 405 190 ? ?

Тэмп Як заўважылі шматлікія стралкі, кучнасць патронаў Тэмп вельмі залежыць ад умоў транспарціроўкі і хранення патронаў. Таму бываюць вялікія разбежкі па кучнасці, напрыклад для 100 метраў яна можа быць як 25 мм, так і 50 мм (хаця на заводах ізгатоўцах даюць адзнаку на 125 мм)прычым асноўны разброс па вертыкалі. Датагож трэба дадаць што выкарыстанне даннай маркі патронаў патробуе больш частай чысткі ствала. thumb|300px|right|.22 Long Rifle (справа) побач з больш меншым патронам .22 Short (злева)

Сурок Звышгукавы патрон калібра.22 LR. За кошт нізкай масы кулі ўдалося павялічыць хуткасць і дальнастрэльнасць, але з-за гэтага ў кулі высокая адчувальнасць да ветра. Таксама мінусам гэтага патрона з’яўляецца і тое што куля прызначанная для ствалоў з паменшанай колькасцю нарэзаў (у адваротным выпадку кулю «зносіць» на 15 см за 100 м).

Seller&Bellot HV Экспансіўны, звышгукавы патрон. Адзін з самых магутных патронаў калібра.22 LR

Дробавыя патроны

У ЗША вырабляліся спецыяльныя патроны калібра .22 LR са зброевым дробам. Звычайна іх выраблялі з дробам № 12. Іх часта называлі «стрэлам змяі» (snake shot), «стрэлам птушкі» ці «стрэлам пацука» з-за іх выкарыстання для барацьбы са шкоднікамі на кароткіх і вельмі кароткіх дыстанцыях. Такія патроны маюць альбо гільзу, зачыненую гофрай, альбо паўпразрыстую пластыкавую «кулю» з дробам (пластык кулі разбіваецца пры стрэле). Аднак такі патрон стаў таксама папулярны ў стэндавай стральбе па талерачках.

Беларусь У сучаснай Беларусі патроны калібра .22 LR у асноўным выкарыстоўваюцца ў спартовых мэтах і для ранняга навучання стральбе.

Спасылкі Патроны .22 LR guns.ru Seller&Bellot Збройнік

.22 Long Rifle