Аляксандр Цімафеевіч Сасно́ўскі ( — ) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Каралёў Стан (Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Скончыў сярэднюю школу ў 1941 годзеСосновский Александр Тимофеевич (22.10.1923—21.11.1996) // Сайт БДМУ. У час Вялікай Айчыннай вайны партызанскі сувязны, баец разведвальнай групы, камандзір гарматы. Прымаў удзел у баях на Заходнім, 3-м Беларускім, 4-м Украінскім франтах. Быў цяжка паранены. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1951—1955 гадах клінічны ардынатар кафедры скурных і венерычных хвароб інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «К вопросу о влиянии центральной нервной системы на течение экспериментального сифилиса кроликов». У 1955—1971 гадах працаваў у Навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце Міністэрства аховы здароўя БССР, да 1963 года старшым навуковым супрацоўнікам, потым — загадчыкам аддзела. З 1968 года А. Ц. Сасноўскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Да 1970 года асістэнт кафедры венерычных хвароб, у 1970—1971 — дацэнт, у 1971—1986 — загадчык кафедры, у 1986—1996 — прафесар.
Памёр А. Ц. Сасноўскі 21 лістапада 1996 года ў Мінску. Пахаваны на радзіме.
Навуковая і грамадская дзейнасць А. Ц. Сасноўскаму належаць больш за 230 навуковых прац па пытаннях тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў, псарыязу і інш.
Сярод апублікаванага: Лучевые дерматиты. — Мн., 1974; Венерические болезни : Учеб. пособие. — Мн., 1988 (у сааўтарстве); Экспертиза трудоспособности при кожных болезнях : учеб.-метод. пособие / М-во здравоохранения БССР, Мин. гос. мед. ин-т; [сост.: Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, В. Г. Панкратов] — Мн., 1990; Дерматологический справочник. — Мн., 1992 (разам з М. З. Ягоўдзікам).
Ганаровы член Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў, уваходзіў у склад рэвізійнай камісіі Усесаюзнага таварыства дэрматавенеролагаў, быў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога грамадства дэрматавенеролагаў.
Узнагароды і званні Ордэн Славы III ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985) Медаль «За адвагу» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Значок «Выдатнік аховы здароўя»
Літаратура
Сосновский, Александр Тимофеевич // Большая биографическая энциклопедия. — 2009. Сосновский Александр Тимофеевич //БелСЭ.-1972.~ Т.9.-С.368 А. Т. Сосновский: (К 60-летию со дня рождения) //Вестн. дерматологии и венерологии. — 1984. — N° 5.-С. 78. Сандригайло Л. И. Партизанский связной: [О проф. А. Т. Сосновском] //Здравоохр. Белоруссии. — 1984. — № 2. — С. 3-7. Сосновский Александр Тимофеевич: (К 70-летию со дня рождения) //Здравоохр. Беларуси. — 1993. — № 11.-С. 79.
Спасылкі
Сосновский Александр Тимофеевич (22.10.1923—21.11.1996) // Сайт БДМУ Юбилейная награда Александра Сосновского // «Память народа» — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Награда Александра Сосновского // «Память народа» — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Венеролагі Катэгорыя:Дэрматолагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне