Валянцін Георгіевіч Са́ўкін (нар. ) — вучоны ў матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1963 па 2007 год працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па структуры і фізіка-механічных уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў, вывучэнню трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навуковы кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. сааўтар шэрагу патэнтаў на вынаходствы.
Сярод апублікаванага: Влияние надмолекулярных структур на механические свойства поликапролактама. — Гомель—Москва, 1966; Трение и износ на основе полимеров. / Академия наук Белорусской ССР, Институт механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1976. (разам з У. А. Белым, М. І. Петракаўцом, А. І. Свірыдзёнкам); Структурная трибомеханика материалов на основе полимеров (разам з А. І. Свірыдзёнкам) // Трение и износ, 1980, т. 1, № 1.
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку.
Літаратура
Савкин Валентин Георгиевич (к 75-летию со дня рождения) // Трение и износ, том 28, № 9, 2007. — С. 642—643.
Спасылкі
Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Блокада // Российская национальная библиотека
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Постаці трыбалогіі