Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які часова знаходзіцца ў горадзе Тбілісі.
Гісторыя Педагагічны інстытут быў першапачаткова заснаваны 5 лютага 1932 года ў Сухумі. У 1979 годзе Сухумскі педагагічны інстытут стаў Абхазскім універсітэтам. 14 мая 1989 года Грузінскае аддзяленне Абхазскага дзяржаўнага ўніверсітэта стала Сухумским філіялам Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1993 года, пасля вайны ў Абхазіі 1992-1993 гадоў, Сухумскі філіял быў эвакуяваны ў Тбілісі. У 2007 годзе філіял быў перайменаваны ў Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Структура Факультэт прыродазнаўчых навук, матэматыкі, тэхналогій і фармацыі Факультэт бізнеса і сацыяльных навук Факультэт права і дыпламатыі Факультэт навук аб адукацыі Факультэт гуманітарных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Грузіі