Бе́лая Арда́, або Ак-Арда (, ) — частка Улуса Джучы ў XIII—XV стст.
Паняцце У гістарыяграфіі няма адзінага меркавання аб тым, што варта разумець пад дадзеным тэрмінам, таму што ў сярэдневяковых крыніцах маюцца супярэчлівыя звесткі. Паводле традыцыйнага пункта гледжання, які распаўсюджаны ва ўсходнеславянскай гістарыяграфіі і ўзыходзіць да рускіх летапісаў, пад Ак-Ардой разумеецца заходняя частка Залатой Арды, якая кіравалася Батыем і яго нашчадкамі — Джучыдамі правага крылаЕгоров В. Л. Историческая география Золотой Орды. М.,1985.; Григорьев А. П. Золотоордынские ханы 60-70-х гг. XIV века: Хронология правлений //«Историография и источниковедение стран Азии и Африки», вып VII. Л., 1983.; Гэты пункт гледжання падзяляюць , , Т. І. Султанаў.. Гэта значыць пад Белай Ардой разумеецца Залатая Арда ў вузкім сэнсе, як старэйшы ўлус, які кіруецца ханамі з Сарая, у залежнасці ад якога знаходзілася Русь. Пасля згасання дынастыі Батыя ў 1360-х гг. у час «Вялікай Замятні» ўлада перайшла да ўсходніх Джучыдаў (Сіняй Арды), нашчадкаў брата Батыя — Шыбана.
Частка гісторыкаў лічыць, што Белая Арда, наадварот, адпавядае ўсходняй частцы ўлуса Джучы, а Сіняя Арда — заходняйГреков Б. Д., Якубовский А. Ю. Золотая Орда и её падение. М.-Л., 1950.;. У Казахстане распаўсюджаным з'яўляецца трэці пункт гледжання, паводле якога падзел на Белую і Сінюю Арду адносіцца толькі да ўсходняй часткі ўлуса Джучы. Адпаведна, пад Белай Ардой разумеецца ўлус старэйшага сына Джучы Арду Ічэна на тэрыторыі паміж Іртышом і Сырдар'яй (гл. Улус Арда-Эджэна), і яна разглядаецца як ядро сучаснай казахскай дзяржавыУскенбай К. Улусы первых Джучидов. Проблема терминов Ак-Орда и Кок-Орда // Тюркологический сборник. 2005: Тюркские народы России и Великой степи.; Зардыхан К. Взгляды Л. Н. Гумилева на вопросы образования государственности у кочевых народов // Доклад на конференции в г. Казани. 29.10.2003 г. . Сталіца — горад Сыгнак.
Гэтак жа існуе версія Г. А. Фёдарава-Давыдава пра другасны падзел улусаў. Паводле яго меркавання, было дзве Белыя Арды і дзве Сінія Арды. Гэты пункт гледжання падтрымалі і
Тэрытарыяльны ахоп У цюркскіх мовах слова «ак» азначае «белы», «свяшчэнны», слова «кок» абазначае спектр колераў ад цёмна-сіняга да светла-блакітнага. Кітайцы дзеляць свет на 5 каляровых гам: поўнач — чорны, усход — зялёны (сіні), захад — белы (свяшчэнная краіна), поўдзень — чырвоны і залатая (жоўтая) сярэдзіна. У сваю чаргу блакітны — гэта колер неба, г. зн.Тэнгры, вышэйшага бажаства цюркаў і манголаў.
Ак Арда была падзелена на дзве часткі: заходнюю — Паўночнае Прычарнамор'е, Крым, і Падонне, якая стала ўладаннем Курэмсы, Нагая, і ўсходнюю — Паволжа, Паўночны Каўказ, якая стала ўладаннем Батыя, Берке і іншых Джучыдаў. Улусы Батыя і Берке былі ў часы кіравання Берке аб'яднаны ў адзіны ўлус.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Сібіры Катэгорыя:Гісторыя Цэнтральнай Азіі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Залатая Арда Катэгорыя:Мангольскія дзяржавы