6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 9 снежня 1775 года.

З'яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.

Размяшчэнне: Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792).

Шэфы князь Ксаверый Масальскі (4 мая 1775) Францішак Ксаверый Несялоўскі, ваявода наваградскі (1785)

Пакоўнікі Белькур Франсуа Тэсбі (2 сакавіка 1781) Казімір Рушчыц (1794)

Бітвы і сутычкі Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Салатамі (29 ліпеня 1794) у час паўстання 1794 года.

Літаратура Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.

Катэгорыя:Літоўскія пяхотныя рэгіменты