Яўген Максімавіч Пало́сін ( — ) — беларускі, савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1956). Народны артыст СССР (1969).

Біяграфія Нарадзіўся 24 снежня 1911 (6 студзеня 1912) года ў вёсцы Урыўкі (цяпер Ялецкі раён, Ліпецкая вобласць, Расія). У 1934—1939 гадах вучыўся ў Маскве, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага (курс Л. М. Леанідава).

Сцэнічную дзейнасць пачаў на сцэне Тульскага ТРАМа (Алёшка ў спектаклі «Дружная горка», кампазітары У. Дзешавоў і М. Дворыкаў), затым Тульскага тэатра юнага гледача.

З 1939 года — акцёр Гомельскага драматычнага рускага тэатра, які быў створаны на аснове акцёрскага курса народнага артыста СССР Л. М. Леанідава (ГІТІС). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны — артыст 1-й франтавой канцэртнай беларускай брыгады па абслугоўванні дзеючай арміі. У 1945—1948 гадах — акцёр Магілёўскага драматычнага тэатра, куды была перакладзеная трупа Гомельскага тэатра.

З 1949 да 1976 год — акцёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага) (Мінск).

Член ВКП(б) з 1939 года. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1949 года.

Памёр 25 мая 1982 года (па іншых крыніцах — у 1981 годзе). Пахаваны на Нова-Волкаўскіх могілках Ленінграда.

Літаратура

Спасылкі

Евгений Полосин // Кино-театр.ру