Акунёўка, Свіервіца — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўны прыток — рака Сцярвінка (справа).
Выцякае з возера Даўблі прыкладна за 1,3 км на ўсход ад вёскі Даўблі, цячэ ў межах Браслаўскай грады. Упадае ў возера Дрывяты з поўдня, за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Дукелі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У басейне ракі азёры Рудакіс, Бяржонка, Пагошча, Опса, Сцярвель.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі