Сястра (, , ) — рака на Карэльскім перашыйку, выцякае з балотаў у раёне пасёлка Лясное і ўпадае ў штучнае вадасховішча возера Сестрарэцкі Разліў, зліваючыся з Чорнай рэчкай. Першапачаткова ўпадала непасрэдна ў Фінскі заліў за некалькі кіламетраў на поўнач ад Сестрарэцка, у раёне цяперашняга вусця ракі Малая Сястра. Пазней рэчышча было адведзена ў бок Сестрарэцка для патрэб Сестрарэцкага зброевага завода. Даўжыня ракі — 74 км, плошча вадазборнага басейна — 399 км². Пойма перарывістая, шырыня 10-20 м. У вярхоўях ёсць шматлікія броды, бліжэй да вусця глыбіня даходзіць да 3 м. Па Сястры ў 1918—1940 гадах праходзіла граніца паміж Фінляндыяй і РСФСР.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Басейн Балтыйскага мора